Дзмітрый Алегавіч Рагозін
Дзмі́трый Але́гавіч Раго́зін (руск.: Дмитрий Олегович Рогозин; нар. 21 снежня 1963, Масква, РСФСР, СССР, цяпер Расія) — расійскі дзяржаўны дзеяч, вучоны. Быў членам партыі «Радзіма». БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Масква 21 снежня 1963 года ў сям’і вайскоўцаў. Бацька, Алег Канстанцінавіч Рагозін, быў генералам. Маці, Тамара Васільеўна Рагозіна (Пракоф’ева), была лекаркай. Вучыўся ў школе, дзе вывучалі французскую мову паглыблена. У 1978 годзе ўступіў у камсамол. У 1981 годзе паступіў у Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава на аддзяленне журналістыкі. У 1982 годзе ажаніўся з Таццянай Серабраковай (цяпер Рагозіна). Вывучыў чатыры мовы: англійская мова, італьянская мова, чэшская мова, іспанская мова. У 1986 годзе закончыў вучобу ў ВНУ. У 1988 годзе закончыў партыйнае ВНУ ў Маскве. Пасля заканчэння вучобы займаў пасады ў камсамоле. Пасля распаду СССР рабіў у розных навуковых установах. Адначасова спрабаваў займацца палітычнай дзейнасцю. Аднак няўдала. У 1993 годзе спрабаваў на выбарах трапіць у Дзяржаўную Думу Расіі, але прайграў. У сакавіку 1997 года Рагозін набраў 37,91 адсоткі галасоў і быў выбраны ў Думу. Там быў апанентам Б. Ельцына. Выступаў з патрыятычнымі заявамі. Пасля прыходу да ўлады Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Рагозін пачаў рабіць чыноўніцкую кар’еру. 22 студзеня 2004 года вёў перамовы з Еўрасаюзам па візавых адносінах. 9 студзеня 2008 года Рагозін прызначаны прадстаўніком Расіі пры НАТА[1]. 23 снежня 2011 года прызначаны намеснікам старшыні ўрада Расіі[2]. Дзмітрый Рагозін адказваў за ваенна-прамысловую дзейнасць ва ўрадзе Расіі. 8 мая 2014 года самалёту, якім ён ляцеў у Прыднястроўе, было забаронена перасякаць паветраную прастору Украіны, і ён вымушаны быў ляцець праз Балгарыю і Румынію[3]. 18 мая 2018 года вызвалены з пасады намесніка старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі. Генеральны дырэктар дзяржаўнай карпарацыі «Раскосмас» з 24 мая 2018 па 15 ліпеня 2022 года. 21 снежня 2022 года як кіраўнік групы ваенных дарадцаў знаходзіўся ў Данецку, трапіў пад абстрэл і быў паранены[4]. Санкцыі17 сакавіка 2014 года ў дачыненні Рагозіна, у ліку іншых расійскіх і ўкраінскіх палітыкаў, былі ўведзены санкцыі за публічныя заклікі да анексіі Крыма, якія прадугледжваюць забарону на ўезд у ЗША, Канаду, краіны ЕС, Швейцарыю і Аўстралію, а таксама арышт актываў, якія знаходзяцца на тэрыторыях гэтых краін[5]. Рагозін заявіў, што ані рахункаў, ані нерухомасці за межамі Расіі не мае[6]. 29 снежня 2015 года Служба бяспекі Украіны абвясціла Рагозіна персонай нон грата ва Украіне, яму забаранілі ўезд у краіну[7]. З 21 чэрвеня 2018 года Рагозін знаходзіцца ў санкцыйным спісе Украіны[8][9]. Напрыканцы кастрычніка 2018 года НАСА запрасіла Рагозіна наведаць ЗША. Гэта было спробай зберагчы адносіны, аднак пад ціскам крытыкі з боку сенатараў на пачатку студзеня 2019 года дырэктар Джым Брайдэнстайн адмяніў візіт[10][11]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia