Наступленне ІДІЛ на поўначы Ірака (чэрвень 2014)
Наступленне ў Паўночным Іраку пачалося 4 чэрвеня 2014 года, калі Ісламская дзяржава Ірака і Леванта (ІДІЛ) і саюзныя ёй сілы пачалі буйную аперацыю супраць іракскіх урадавых сіл пасля папярэдніх сутыкненняў, якія пачаліся ў снежні 2013 года. У пачатку чэрвеня 2014 года сітуацыя ў Іраку абвастрылася пасля таго, як суніцкія баевікі з ІДІЛ і лаяльныя ім мясцовыя радыкальныя фармаванні пачалі наступленне на поўначы краіны і захапілі шэраг населеных пунктаў. Пачаўшы з нападу на Самару 4 чэрвеня, за якім рушыў услед захоп Масула. 10 чэрвеня экстрэмістам удалося захапіць другі па велічыні горад у Іраку Масул з насельніцтвам больш за 1 млн чалавек, цэнтр правінцыі Найнава. Баевікі ІДІЛ пачалі прасоўванне на Багдад з мэтай устанаўлення поўнага кантролю над краінай[1]. 11 чэрвеня захоплены горад Тыкрыт, радзіма былога прэзідэнта Садама Хусейна, баевікі занялі шэраг гарадоў і населеных пунктаў у правінцыі Салах-эд-Дзін. 12 чэрвеня курдская «Пешмерга» ўзяла пад кантроль горад Кіркук, цэнтр аднайменнай правінцыі. Захоп тэрарыстамі ІДІЛ некалькіх правінцый і абвешчаны імі паход на Багдад паставілі пад пагрозу існаванне іракскай дзяржавы. У сувязі з гэтым 14 чэрвеня кіраўнік МЗС Ірака Хашыяр Зібары звярнуўся да Захаду з заклікам дапамагчы яго краіне ў барацьбе з ІДІЛ. З 17 чэрвеня ідуць баі за нафтаперапрацоўчы завод у горадзе Байджы, адзін з трох вядучых у краіне. Практычна штодня завод і горад пераходзяць то да ўладаў, то да баевікоў ІДІЛ, то да мясцовых плямёнаў. 19 чэрвеня прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што Злучаныя Штаты гатовыя накіраваць у Ірак 300 ваенных. Да канца чэрвеня ўрад страціў кантроль над сваімі межамі з Іарданіяй і Сірыяй. Прэм’ер-міністр Ірака Нуры аль-Малікі заклікаў да ўвядзення надзвычайнага становішча. Аднак, нягледзячы на крызіс у галіне бяспекі, парламент Ірака не дазволіў Малікі абвясціць надзвычайнае становішча; многія заканадаўцы з ліку арабаў-сунітаў і курдаў байкатавалі сесію, паколькі выступалі супраць пашырэння паўнамоцтваў прэм’ер-міністра. На той момант групоўка ІДІЛ кантралявала 1/3 тэрыторыі краіны. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia