Насферату: Прывід ночы
«Насферату: Прывід ночы» (ням.: Nosferatu: Phantom der Nacht) — заходнегерманскі фільм жахаў 1979 года, зняты рэжысёрам Вернерам Херцагам па ўласным сцэнарыі[8]. СюжэтДзевятнаццатае стагоддзе. Джонатан Харкер — малады агент па нерухомасці, якога начальства адпраўляе ў далёкую Трансільванію. Таямнічы румынскі граф Дракула вырашыў набыць асабняк у Германіі, і гэтая здзелка з’яўляецца вельмі прыбытковай для Харкера. Прыбыўшы на месца, Джонатан сутыкаецца з незвычайнымі паводзінамі мясцовых жыхароў, але больш за ўсё яго здзіўляе сам граф і яго змрочны замак. Дракула, які мае жахлівы выгляд і дзіўныя манеры, прапануе госцю застацца на начлег, пасля падпісання ўсіх неабходных папер. Джонатан дае сваю згоду, што становіцца самай вялікай памылкай у яго жыцці… Акцёрскі склад
КрытыкаВядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў»[9]. УзнагародыПаводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 5 кінаўзнагародамі і яшчэ 8 намінацыямі[10]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia