Наталля Іванаўна Гарбачова
Наталля Іванаўна Гарбачова (нар. 26 сакавіка 1999, Мінск, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Атакуючы абаронца. Выступала за зборную Беларусі. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. БіяграфіяВыхаванка СзДЮШАР «Гарызонт». Першы трэнер — Ганна Віктараўна Малашка. Навучалася ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча і Алены Баляславаўны Іваноўскай[1]. Выступала за фарм-клуб і асноўную каманду мінскага «Гарызонта», гродзенскія «Вікторыю» і «Алімпію». Сезон 2020/21 правяла за расійскі клуб «Волагда-Чэваката». У чэрвені 2022 года падпісала кантракт з маскоўскім «Дынама»[2]. У жніўні 2023 года перайшла ў клуб «Ніка-Лузалес» (Сыктыўкар)[3]. У ліпені 2024 года перайшла ў клуб «Енісей» (Краснаярск)[4]. Выступала за зборную U-16 (2015), U-18 (2016—2017) і U-20 (2017—2018)[5]. Дасягненні
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia