Віктар Іванавіч Бялевіч
Віктар Іванавіч Бялевіч (10 ліпеня 1942 — 2 чэрвеня 2018[1]) — беларускі баскетбольны трэнер. Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь. БіяграфіяСкончыў аддзяленне баскетбола ў БДУФК. Сам прафесійным баскетбалістам ён не стаў, аднак з 1966 года сам вельмі добра вучыў гэтаму іншых, працуючы трэнерам у Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву, а таксама ў пэўныя часы трэнерам розных каманд. Пад яго кіраўніцтвам у 1996 годзе каманда РВАР стала сярэбраным прызёрам IV чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па баскетболе сярод жаночых каманд. З 1975 па 1989 год быў трэнерам БК «Гарызонт» і дырэктарам спартшколы. У 1989 годзе каманда «Гарызонт» становіцца сярэбраным прызёрам чэмпіянату СССР. У 1980-х гадах таксама быў трэнерам жаночай нацыянальнай каманды БССР разам з Халіпскім. З 1999 па 2002 год — галоўны трэнер жаночай нацыянальнай каманды Беларусі. Лічыўся адным з найлепшых баскетбольных жаночых трэнераў Беларусі[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia