Наталля Андрэеўна Зайцава
Наталля Андрэеўна Зайцава (нар. 13 снежня 1954, Ліда Гродзенскай вобласці) — беларускі настаўнік і палітык. Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь. БіяграфіяСкончыла Смаленскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя К. Маркса, настаўнік англійскай мовы. Працавала старшай піянерважатай сярэдняй школы № 11 г. Ліды, сакратаром камітэта камсамола Лідскага індустрыяльнага тэхнікума, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, дырэктарам сярэдняй школы № 7, дырэктарам сярэдняй школы — гімназіі № 7. Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 горада Ліды» (1997—2018). Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1]. Была членам Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы і ўзаемадзеянню з грамадскімі аб’яднаннямі. УзнагародыЗанесена ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці. Прызнана лепшым кіраўніком у сферы адукацыі Гродзенскай вобласці за 2006 год. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, знакам «Выдатнік адукацыі БССР»[2]. Ганаровы грамадзянін Лідскага раёна[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia