Наталля Васільеўна Гуйвік
Наталля Васільеўна Гуйвік (нар. 1 кастрычніка 1962, Кіраў, РСФСР) — беларускі юрыст і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання і VI скліканняў. БіяграфіяНарадзілася 1 кастрычніка 1962 года ў г. Кіраве (РСФСР). Скончыла Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут, юрыст. У 1983 годзе пераехала ў Полацк[1]. Працавала старшым юрысконсультам у Полацкім вытворчым лесанарыхтоўчым аб’яднанні; юрысконсультам вайсковай часці; суддзёй суда Полацкага раёна і г. Полацка. З’яўлялася старшынёй Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання. У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. У час выбараў адбыўся скандал, калі стала вядома, што на ўчастку, дзе балатавался Гуйвік, датэрмінова і на месцы жыхарства прагаласавала больш за 50% удзельнікаў выбараў. Супернікам Гуйвік быў журналіст «АНТ» Аляксей Міхальчанка[1]. З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве. У снежні 2017 года адмовілася дасылаць дакументы ў Нацыянальны цэнтр заканадаўчых і прававых даследаванняў для атрымання юрыдычнага заключэння па законапраекце «Аб нарматыўна-прававых актах», які распрацоўваўся і мусіў быць прыняты на адразу дзвюх дзяржаўных мовах. Дагэтуль усе законы прымаліся толькі на адной з дзяржаўных моваў, прычым толькі адзінкі з іх на беларускай. У сваім рашэнні Гуйвік спасылалася на адсутнасць механізму прыняцця закону адразу на дзвюх мовах[1]. УзнагародыУзнагароджана медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За працоўныя заслугі» (2019)[2], Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2017)[3]. Асабістае жыццёЗамужам. Муж Міхаіл, мае дачку Вольгу Аляксандраўну[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia