Наталля Віктараўна Галіноўская
Наталля Віктараўна Галіноўская (нар. 8 мая 1975, г. Гомель) — беларускі ўрач-неўролаг. Доктар медыцынскіх навук (2017), прафесар (2019). БіяграфіяСкончыла Гомельскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1998; аспірантура, спецыяльнасць «Нервовыя хваробы», 2002). Працавала ў Навукова-даследчым інстытуце медыка-сацыяльнай экспертызы і рэабілітацыі (2003—2005; з 2004 — старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі медыка-сацыяльнай экспертызы і рэабілітацыі пры наступствах неўралагічных захворванняў); Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (2002 і з 2005; у 2007—2017 — дацэнт кафедры неўралогіі і нейрахірургіі з курсам медыцынскай рэабілітацыі і псіхіятрыі, з 2017 — дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, і адначасова прафесар кафедры). Навуковыя інтарэсы: цэрэбраваскулярныя захворванні (інсульт, часовыя парушэнні мазгавога кровазвароту); аўтаімунныя захворванні нервовай сістэмы; нейрафізіялогія; нейрапсіхалогія; нейрарэабілітацыя. УзнагародыГрамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2016), нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2018). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia