Наталля Мікалаеўна Дашкевіч
Наталля Мікалаеўна Дашкевіч, па нараджэнні Казун (нар. 2 ліпеня 1988, Гродна, БССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цяжкі форвард / цэнтравая. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа[2]. Выступала за зборную Беларусі. БіяграфіяВыхаванка СДзЮШАР №7 г. Гродна[3]. Большую частку сваёй прафесійнай кар’еры правяла ў Гродне, гуляючы за ЖБК «Алімпія». Таксама яна выступала за сыктыўкарскую «Ніку»[4] і «БДУ-Цмокі». У жніўні 2022 года падпісала кантракт з растоўскім баскетбольным клубам «Перасвет-ПФУ»[5]. Выступала за зборную U-16 (2004), U-18 (2006) і U-20 (2008)[6]. У складзе жаночай зборнай Беларусі стала пераможцай Кубка Халіпскага-2017[7][8], у складзе жаночай зборнай Беларусі 3х3 — бронзавай прызёркай Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[9]. Кар’ера
Дасягненні
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia