Наталля Паўлаўна Міцькоўская
Наталля Паўлаўна Міцькоўская (нар. 1960) — беларуская ўрач-кардыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (2004), прафесар[2][3]. БіяграфіяУ 2008 годзе стварае 3-ю кафедру ўнутраных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і ўзначальвае на пасадзе прафесара[3]. Загадчык кафедры кардыялогіі і ўнутраных хвароб установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт». Дырэктар дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія». Галоўны пазаштатны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[2]. Кіраўнік навукова-педагагічнай школы Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта «Неадкладная кардыялогія і прафілактычная медыцына ў клініцы ўнутраных хвароб». Член Еўрапейскага таварыства кардыёлагаў (ESC). Прэзідэнт Еўразійскай арытмалагічнай асацыяцыі. Старшыня Грамадскага аб’яднання «Беларускае навуковае таварыства кардыёлагаў». Старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства кардыёлагаў і тэрапеўтаў». Галоўны рэдактар часопіса «Неадкладная кардыялогія і кардыяваскулярныя рызыкі»[2]. Навуковая дзейнасцьГаліна навуковых інтарэсаў: кардыялогія, тэрапія, рэўматалогія[3]. Інавацыйныя дасягненні: укараненне метадаў мультыспіральнай кампутарнай тамагафіі міякарда і аднафатоннай эмісійнай камп’ютарнай тамаграфіі міякарда ў ранняй дыягностыцы ішэмічнай хваробы сэрца[3]. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia