Наталля Пятроўна Аўдзеева
Наталля Пятроўна Аўдзеева (нар. 26 мая 1957, Магілёў) — беларускі палітык. БіяграфіяСкончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. Куляшова (настаўнік рускай мовы і літаратуры), Беларускі ўніверсітэт культуры (культасветработнік, рэжысёр святаў), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяліст у галіне міжнародных адносін). Працавала сакратаром камітэта камсамола Магілёўскага педагагічнага вучылішча, другім сакратаром Цэнтральнага райкама ЛКСМБ горада Магілёва, інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі Цэнтральнага райкама КПБ горада Магілёва, загадчыкам аддзела культуры Магілёўскага гарвыканкама, мастацкім кіраўніком — дырэктарам Магілёўскага абласнога тэатра лялек, намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкама, старшынёй Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў культуры. Была Дэпутатам Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшынёй савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Сакратар ЦК Кампартыі Беларусі. Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1]. УзнагародыМае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана медалямі Францыска Скарыны, Пушкіна (Расійская Федэрацыя), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia