Наталля Рыгораўна Голуб

Наталля Рыгораўна Голуб
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 21 чэрвеня 1987(1987-06-21) (37 гадоў)
Партыя
Член у
Адукацыя

Наталля Рыгораўна Голуб (нар. 21 чэрвеня 1987, Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1].

Біяграфія

Нарадзілася 21 чэрвеня 1987 года ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці.

Скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права».

Працавала намеснікам галоўнага бухгалтара, сакратаром-юрысконсультам ААТ «Вінец»; першым сакратаром Бярозаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Абіралася дэпутатам Сігневіцкага сельскага Савета дэпутатаў. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[2].

Не замужам.

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya