Наталля Сяргееўна Варламава

Наталля Сяргееўна Варламава
Дата нараджэння 16 лютага 1955(1955-02-16) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Вучоба
Член у

Наталля Сяргееўна Варламава (нар. 16 лютага 1955, хут. Цыраўскі, Ліепайскі раён, Латвія) — беларуская мастачка, працуе пераважна ў галіне графікі (пастэль).

Біяграфія

Нарадзілася 16 лютага 1955 года на хутары Цыраўскі Ліепайскага раёна ў Латвіі. Скончыла акадэмію мастацтваў Латвіі ў 1980 годзе, дзе вучылася ў А. Бэма[1].

Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1981 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года[1].

Жыве ў г. Мінску[1].

Творчасць

Працуе пераважна ў тэхніцы пастэлі. Аўтарка серый нацюрмортаў «Беларуская народная кераміка» і «Беларускія народныя музычныя інструменты», трыпціхаў, прысвечаных Ф. Скарыны і В. Дуніну-Марцінкевічу[1].

Сярод іншых твораў — «Нацюрморт з макітрай», «Нацюрморт са старой кнігай», «Нацюрморт з партрэтам паўстанца 1863 г.», «М. Багдановіч. Як забудуся сном…», пейзажы «Старая Рыга» і «Марскі пейзаж»[1].

Творы знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску[1].

Крыніцы

  1. а б в г д е ё Варламава Наталля Сяргееўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya