Наталля Уладзіміраўна Макоўская
Наталля Уладзіміраўна Макоўская (нар. 2 студзеня 1972, Магілёў) — беларуская эканамістка, спецыялістка ў галіне рынку працы і працоўных адносін. Доктар эканамічных навук (2012), дацэнт (2003), прафесар. БіяграфіяСкончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова (спецыяльнасць «Гісторыя», 1994), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (аспірантура, 1999; дактарантура, 2010). Працуе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (з 1995, факультэт эканомікі і права, кафедра эканомікі і кіравання, прафесар, у 2010—2017 — загадчык кафедры, з 2020 — прарэктар па навуковай рабоце). Навуковыя інтарэсы: рынак працы; эканамічная тэорыя працы; занятасць насельніцтва; унутраны рынак працы ўстановы; упраўленне працоўнымі рэсурсамі. УзнагародыПадзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2006), стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2014) і інш. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia