Факультэт эканомікі і права МДУ імя А. А. Куляшова
Факультэт эканомікі і права МДУ імя А. А. Куляшова — адзін з факультэтаў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова. ГісторыяУ 1998 годзе на базе гістарычнага факультэта адбыўся першы набор на спецыяльнасць «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне», а з 1 снежня гэтага ж года распачаў сваю дзейнасць эканамічны факультэт, што з’явілася адной з падстаў атрымання навучальнай установай статусу класічнага ўніверсітэта. У 1999 годзе факультэт пашырыўся яшчэ адкрыццём новых спецыяльнасцей — «Правазнаўства» і «Сацыялогія». У гэтым жа годзе на завочным аддзяленні пачалася падрыхтоўка па спецыяльнасцях «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне» і «Правазнаўства». 28 чэрвеня 2001 года рашэннем Савета ўніверсітэта факультэт змяніў сваю назву на «Факультэт экономікі і права». З 2004 года на факультэце адкрыліся новыя спецыяльнасці: «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» (дзённае і завочнае навучанне), «Менеджмент» (дзённая форма навучання). У 2013 годзе пачалася падрыхтоўка студэнтаў па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне», а ў 2015 годзе па спецыяльнасці «Эканамічнае права»[1] КафедрыУ склад факультэта эканомікі і права ўваходзяць чатыры кафедры:
Спецыяльнасці
Дэканы
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia