Наталля Уладзіміраўна Сухаверхава
Наталля Уладзіміраўна Сухаве́рхава[2] (нар. 3 лістапада 1949, Мінск) — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (габелен, батык). БіяграфіяНарадзілася ў Мінску. Дачка мастака У. П. Сухаверхава. У 1971 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1971 года працуе на Мінскім мастацкім камбінаце Беларускага саюза масткоў. З 1996 года займаецца выкладчыцкай дзейнасцю. ТворчасцьСярод твораў Н. У. Сухаверхавай габелены «Квітнеючы мой край» для Палаца культуры калгаса «Нёман» Стаўбцоўскага раёна (1986), «Беларусь» ля рэстарана «Беларусь» у Мінску (1987), «Купалле» для палаца культуры ў вёсцы Крупіца Мінскага раёна (1989), «Сонечны» і «Вясновы» для ўрадавай рэзідэнцыі ў горадзе Заслаўе, «Зачараваны край» (1981), «Дарога» (1991), «Летнія навальніцы» (1996), «Успамін» (2001), «Купалле» (2010) і іншыя. Творам Наталлі Сухаверхавай уласцівы рытмічнасць кампазіцыі, гарманічнасць колераў, стрыманасць каларыту дэкаратыўнасць. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia