Нахічэванская Аўтаномная Рэспубліка

Нахічэванская Аўтаномная рэспубліка (азерб.: Naxçıvan Muxtar Respublikası) — эксклаў Азербайджанскай Рэспублікі, які з’яўляецца, у адпаведнасці з Канстытуцыяй Азербайджана і ўласнай канстытуцыяй, аўтаномнай дзяржавай у складзе Азербайджанскай Рэспублікі.

Тэрыторыя — 5502,75 км²[1]. Насельніцтва — 435 367 чалавек (2014), 99,1 % (2009) азербайджанцы[2].

Геаграфія

Размешчана ў паўднёвай частцы Закаўказзя. На поўдні — раўніна, на ўсходзе — Зангезурскі хрыбет. Сярэднія тэмпературы студзеня ад −3 °C на раўніне да −14 °C у гарах; ліпеня адпаведна +28 і +25 °C (на вяршынях да +5 °C). Ападкаў у год ад 200 мм на раўніне да 600 мм у гарах. Галоўная рака — Аракс.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya