Канстытуцыя Азербайджана
Канстытуцыя Азербайджанскай Рэспублікі (азерб.: Azərbaycan Respublikasının Konstitusiyası) — асноўны закон Азербайджанскай Рэспублікі. Ухвалена 12 лістапада 1995 года ўсеагульным рэферэндумам. Мае вышэйшую юрыдычную сілу, прамое дзеянне і вяршэнства на ўсёй тэрыторыі Азербайджана. ГісторыяПершая Канстытуцыя Азербайджана (Азербайджанскай ССР) была прынята 19 мая 1921 года на I Усеазербайджанскім з'ездзе Саветаў.[1] Канстытуцыя 1921 года замацавала дыктатуру гарадскога і сельскага пралетарыяту.[2] Складзеная на ўзор Канстытуцыі РСФСР, гэтая канстытуцыя замацавала кіруючую ролю рабочага класа ў органах дзяржаўнай улады.[3] Новая рэдакцыя Канстытуцыі Азербайджана была прынятая 14 сакавіка 1925 г на IV Усеазербайджанскім з'ездзе Саветаў.[1] IX Усеазербайджанскі з'езд Саветаў, які сабраўся 10 сакавіка 1937 года, абмеркаваў праект новай Канстытуцыі Азербайджанскай ССР і 14 сакавіка зацвердзіў новую Канстытуцыю рэспублікі.[3] Новая Канстытуцыя адлюстроўвала нацыянальныя, эканамічныя, палітычныя і гістарычныя асаблівасці рэспублікі. 21 красавіка 1978 года Пазачарговая VII сесія Вярхоўнага Савета Азербайджанскай ССР 9-га склікання прыняла апошнюю Канстытуцыю Азербайджанскай ССР. Пасля здабыцця Азербайджанам незалежнасці ўзнікла неабходнасць у падрыхтоўцы новай Канстытуцыі. Праз усеагульны рэферэндум 12 лістапада 1995 года была прынятая першая Канстытуцыя незалежнага Азербайджана. Канстытуцыя Азербайджана 1995Мэты прыняцця КанстытуцыіНарод Азербайджана, працягваючы шматвяковыя традыцыі сваёй дзяржаўнасці, кіруючыся прынцыпамі, адлюстраванымі ў Канстытуцыйным Акце «Аб Дзяржаўнай Незалежнасці Азербайджанскай Рэспублікі», жадаючы забяспечыць дабрабыт ўсіх і кожнага, зацвердзіць справядлівасць, свабоду і бяспеку, усведамляючы сваю адказнасць перад мінулым, цяперашнім і будучым пакаленнямі, выкарыстоўваючы сваё суверэнная права, урачыста заяўляе аб наступных сваіх намерах:
Змест Канстытуцыі
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia