Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі
Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (укр.: Національна премія України імені Тараса Шевченка) — найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Украіны ў галіне культуры і мастацтва, названая ў гонар украінскага паэта Тараса Шаўчэнкі. Пастанову аб прасуджэнні прэміі прымае прэзідэнт Украіны на падставе прапаноў Камітэту па Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі[1]. Гісторыя ўзнагародыПрэмія была заснавана 20 мая 1961 года пастановай Савету міністраў УССР як рэспубліканская прэмія імя Тараса Шаўчэнкі. Згодна з пастановай, гэтай прэміяй узнагароджваліся дзеячы літаратуры, мастацтва, музыкі, тэатральнага мастацтва і кінематаграфіі. Упершыню прэмія была ўручана 9 мая 1962 года. Першымі дыплом і званне лаўрэатаў атрымалі Павел Тычына, Алесь Ганчар і Платон Майбарада. Грашовая прэмія лаўрэата ў тыя часы складала 2500 рублёў. У 1969 годзе рэспубліканская прэмія была пераназвана ў «Дзяржаўную прэмію УССР імя Т. Р. Шаўчэнкі». А 22 чэрвеня 2000 года прэміі быў прысвоены статус найвышэйшай узнагароды Украіны згодна з указам прэзідэнта Украіны № 808/2000 з назвай «Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі». Палажэнне аб узнагароджанніПрэмія прысуджаецца ўказам прэзідэнта Украіны. Гэтай прэміяй узнагароджваюцца грамадзяне за выдатныя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва, публіцыстыкі і журналістыкі і істотны ўклад у развіццё культуры. Штогод можа прысуджацца не больш за дзесяць Нацыянальных прэмій. Вылучэнне работ для прысуджэння прэміі ажыццяўляецца з моманту іх публікацыі на працягу апошніх пяці гадоў, але не раней чым за паўгоду да іх вылучэння. Творы і працы на сушуканне Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі вылучаюць Міністэрства культуры і турызму Украіны, Нацыянальная акадэмія навук Украіны, Акадэмія мастацтваў Украіны, творчыя саюзы Украіны і літаратурна-мастацтвазнаўчыя аб’яднанні Украіны. Прэмія можа прысуджацца грамадзянам Украіны, іншых дзяржаў і асобам без грамадзянства. Нацыянальная прэмія прысуджаецца аўтару або выканаўцу адзін раз на працягу жыцця. Яму выдаецца дыплом лаўрэата прэміі і Ганаровы знак лаўрэата. Памер грашовай прэміі ўсталёўваецца штогод указам прэзідэнта Украіны і ў 2010 годзе складаў 130 000 грыўняў. Указ прэзідэнта Украіны аб прысуджэнні Нацыянальнай прэміі публікуецца штогод 9 сакавіка ў газеце «Урядовий кур’єр» і абвяшчаецца па радыё і тэлебачанні. Дыпломы і ганаровыя знакі лаўрэатам Нацыянальнай прэміі ўручае прэзідэнт Украіны 9 сакавіка падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі ў Нацыянальнай оперы Украіны (аднак у 2010 годзе прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч правёў уручэнне Шаўчэнкаўскай прэміі на Чарнечай гары ў Каневе, дзе пахаваны Шаўчэнка)[2]. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia