Нацыянальная акадэмія навук Украіны (НАНУ) — вышэйшая навуковая арганізацыя Украіны.
Мэтай дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Украіны з’яўляецца атрыманне новых і абагульненне існуючых ведаў аб прыродзе, чалавеку і грамадстве, распрацоўка навуковых асноў навукова-тэхнічнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця краіны, усебаковае садзейнічанне прымяненне вынікаў навуковых даследаванняў, падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, фарміраванне навуковага светапогляду ў грамадстве.
НАН Украіны арганізуе і праводзіць фундаментальныя і прыкладныя навуковыя даследаванні па найважнейшых праблемах прыродазнаўчых, тэхнічных, сацыяльных і гуманітарных навук[5].
У структуру НАН Украіны уваходзіць 174 інстытута, у працы якіх занята 45 тыс. чалавек.
Гісторыя
Заснавана 27 лістапада1918 урадам гетмана Паўла Скарападскага як Украінская акадэмія навук. З 1921 па 1935 — Усеўкраінская акадэмія навук, з 1935 па 1936 — Украінская акадэмія навук, з 1936 па 1991 — Акадэмія навук УССР, з 1991 па 1994 — Акадэмія навук Украіны, з 1994 — пад сучаснай назвай.