Нацыянальны Сход Нагорна-Карабахскай Рэспублікі![]() Нацыянальны Сход — вышэйшы орган заканадаўчай улады НКР. Абіраўся тэрмінам на пяць гадоў. У 2010 годзе адбыліся выбары Нацыянальнага Сходу пятага склікання. Складаецца з 33 дэпутатаў, 17 дэпутатаў выбіраюць на мажарытарнай аснове, 16 — па партыйных спісах[1] (для праходжання ў парламент прадугледжаны шасціпрацэнтны бар’ер[2]). Органы НС — Старшыня, яго намеснік, дэпутаты і пастаянныя камісіі. З ліку дэпутатаў ствараюцца фракцыі, дэпутацкія групы. Пасля азербайджанскага наступу ў верасні 2023 года Нагорна-Карабахская Рэспубліка з усімі сваімі інстытутамі перастала існаваць.[3] У пачатку сакавіка 2024 года ўлады Азербайджана знеслі будынак Нацыянальнага сходу Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.[4][5] КамісііСтанам на 2023 год у парламенце НКР дзейнічала 6 пастаянных камісій:
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia