Парламент ЕгіптаПарламент Егіпта (араб. البرلمان المصري) — двухпалатны заканадаўчы орган Арабскай Рэспублікі Егіпет. Размяшчаецца ў Каіры. Сенат (араб. مجلس الشيوخ) — верхняя палата парламента, утворана канстытуцыйнай рэформай 2019 года. Вывучае і забяспечвае рэалізацыю інструментаў кансалідацыі дэмакратыі, падтрымку нацыянальнага адзінства, грамадскай згоды, асноўных каштоўнасцей грамадства. 180 сенатараў, ⅔ з іх абіраюцца таемным усеагульным галасаваннем і ⅓ прызначае прэзідэнт. Палата прадстаўнікоў (араб. مجلس النواب) — ніжняя палата парламента. Прымае законы і зацвярджае агульную палітыку дзяржавы, дзяржаўны бюджэт, а таксама наглядае за выканаўчай уладай. У склад палаты ўваходзяць не менш за 450 членаў, якія выбіраюцца прамым таемным галасаваннем на 5 гадоў. Кандыдатам на членства можа быць грамадзянін Егіпта, не маладзейшы за 25 гадоў, які мае базавую адукацыю[1]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia