Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна — архіў у Гродне. Размешчаны па Гаспадарчай вуліцы, 21. Дырэктарка Таццяна Юр’еўна Афанасьева. Гісторыя11 лютага 1940 г. быў створаны філіял Цэнтральнага гістарычнага архіва БССР у г. Гродна[1]. У 1960 г. філіял ператвораны ў Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР[1]. У траўні 1993 г. архіў перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны гістарычны архіў, з чэрвеня 1995 г. — у Нацыянальны гістарычны архіў у г. Гродна. У верасні 1996 г. архіў пераўтвораны ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ) у г. Гродна[1]. У 2001 г. перайменаваны ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна[1]. ФондыУ архіве захоўваецца 1 328 фонды, 2 189 вопісаў, 419 124 адзінак захоўвання. Фонды архіва ахопліваюць храналагічны перыяд з XVI (асобныя дакументы) да пачатку XX ст., а тэрытарыяльная — Вялікае Княства Літоўскае (асобныя дакументы), Рэч Паспалітая (асобныя дакументы), колішнюю Гродзенскую губерню Расійскай імперыі, былыя Вілейскі, Дзісенскі, Лідскі, Ашмянскі паветы Віленскай губерні Расійскай імперыі[2]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia