Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» — дзяржаўная музейная ўстанова. Выконвае рознабаковую дзейнасць: фарміраванне і захаванне калекцый, навукова-даследчая і культурна-асветніцкая работа, арганізацыя пастаяннай экспазіцыі і ўладкаванне выставак.
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў музея-запаведніка выйшаў 14 жніўня на акцыю пратэсту супраць гвалту і за новыя выбары[1]. 17 жніўня на даху замка быў устаноўлены нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг[2]. Дырэктар музея-запаведніка Сяргей Клімаў заявіў, што «шчаслівы ад таго, што дажыў да гэтага часу»[3].