Культурная сталіца БеларусіКультурная сталіца Беларусі — акцыя, якая складаецца ў штогадовым абранні таго ці іншага горада Беларусі цэнтрам культурнага жыцця краіны з мэтай развіцця і ўзбагачэння культурнага жыцця рэгіёнаў, актывізацыі мясцовай грамадскай ініцыятывы па падтрымцы нацыянальнай культуры, прыцягнення ўвагі грамадства, турыстаў.[1] На працягу года культурную сталіцу наведваюць прафесійныя танцавальныя, музычныя, харэаграфічныя калектывы, актывізуецца дзейнасць рэгіянальных устаноў культуры і мясцовых улад.[2] Да 2009 года ўключна культурнай сталіцай Беларусі быў Віцебск, але 21 студзеня 2010 года культурнай сталіцай краіны афіцыйна абвешчаны найстаражытнейшы горад краіны Полацк. Пасля штогод у межах адмысловай акцыі вызначалася новая культурная сталіца.[1] Спіс культурных сталіц Беларусі
Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia