Нацыянальны драматычны тэатр Літвы![]() Нацыянальны драматычны тэатр Літвы (літ.: Lietuvos nacionalinis dramos teatras) — тэатр драмы ў Вільні, заснаваны ў 1940 годзе. Размяшчаецца па адрасе праспект Гедыміна 4 (Gedimino pr. 4). Сімвалам тэатра з’яўляецца скульптурная кампазіцыя «Тры музы» аўтарства Станіславаса Кузмы. ГісторыяЗаснаваны ў 1940 годзе, адкрыўся 6 кастрычніка 1940 г. спектаклем «Надзея» (або «Згуба „Надзеі“») паводле п’есы Г. Геерманса ў пастаноўцы рэжысёра Р. Юкнявічуса. Першапачаткова тэатр размяшчаўся ў будынку па адрасе Басанавічаус 13. У сваім цяперашнім будынку, на праспекце Гедыміна, тэатр размяшчаецца з 1951 года. Падчас Другой сусветнай вайны тэатр дзейнічаў як Віленскі гарадскі тэатр.
У рэпертуар уваходзяць як творы класікаў (Сафокл, Шэкспір, Дастаеўскі, Чэхаў, Лорка, Бекет), так і працы сучасных драматургаў, уключаючы літоўскіх аўтараў. У 2001 годзе Літоўскі нацыянальны драматычны тэатр увайшоў у склад Еўрапейскай Тэатральнай Канвенцыі. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia