Нацыянальны музей Ірландыі
Нацыянальны музей Ірландыі (ірл.: Ard-Mhúsaem na hÉireann) — размешчаны ў цэнтры Дубліна, Ірландыя. Будынак музея знаходзіцца на Кілдэр-Стрыт побач з Парламентам Ірландыі. У калекцыі нацыянальнага музея — залатыя дагістарычныя каштоўнасці; кельтскае ўбранне; шматлікія раннія хрысціянскія ўпрыгажэнні і рэліквіі; асобнікі мастацтва кавання па метале, уключаючы брошку з Тары і пацір з Арды (усе датаваныя VIII стагоддзем), а таксама лісмарскі пастарал і Крос Конг (абодва XII стагоддзя). У 2002 годзе ў музеі адкрыта пастаянная выстаўка работ ірландскага дызайнера мэблі і архітэктара, піянера мадэрнізму ў архітэктуры Эйлін Грэй пасля набыцця яе архіву[1]. Тут жа выстаўляецца так званы Чалавек з Кланікавана. Гэта добра захаванае цела чалавека жалезнага веку, знойдзенае ў Кланікаване, графстве Міт , Ірландыя, у сакавіку 2003 года. Па ацэнцы рост чалавека складаў 1 м 57 см, пры гэтым захаваліся толькі яго торс і верхняя частка брушной поласці. Самай цікавай знаходкай была прычоска чалавека з Кланікавана — іракез , прыпадняты пры дапамозе геля для валосся . Гель быў зроблены з алею і хваёвай смалы, прывезенай з паўднёва-заходняй Францыі ці Іспаніі. Гэта пацвярджае наяўнасць гандлю паміж Ірландыяй і паўднёвай Еўропай у IV — III стагоддзях да нашай эры, да таго, як уплыў Рыма распаўсюдзіўся на галісійскіх кельтаў і Іберыю. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia