Нацыянальны музей у Варшаве
![]() ![]() ![]() Нацыянальны музей у Варшаве — музей мастацтва заснаваны ў 1862 годзе пад назвай «Музей вытанчаных мастацтваў». Да 1916 года музей знаходзіўся ў адным будынку са Школай вытанчаных мастацтваў. Калекцыя музея складалася з карцін з фонду школы і гравюр з Дзяржаўнай бібліятэкі. У 1916 годзе музей перайшоў ва ўласнасць горада Варшавы і атрымаў назву «Нацыянальнага музея». Уласны будынак музея быў пабудавана ў 1927—1938 гадах па праекце архітэктараў Тадэвуша Талвінскага і Антона Дыгата, і размешчаны па адрасе: Іерусалімскія алеі, 3. У 1964—1972 гадах з паўднёвага боку прыбудавана новая частка будынка па праекце архітэктараў Караля Галаўскага і Стафана Казінскага. У 1935 годзе дырэктарам музея стаў Станіслаў Лорэнц, і заставаўся на гэтым пасту 47 гадоў да 1982 года. Падчас другой сусветнай вайны гітлераўскія акупанты вывезлі значную частку калекцыі. Падчас Варшаўскага паўстання 1944 года значная частка пакінутых экспанатаў была знішчана. У 1961—1964 гадах археалагічныя раскопкі польскіх вучоных пад кіраваннем прафесара Казімежа Міхалоўскага ў Фарасе (паўночны Судан) прынеслі багатую калекцыю мастацтва старажытных хрысціян-коптаў. Калекцыя музея ўяўляе сабою збор твораў мастацтва ад антычнасці да XX стагоддзя.
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia