Нацыянальны музей у Кракаве
Нацыянальны музей у Кракаве (польск.: Muzeum Narodowe w Krakowie) — музей мастацтва, заснаваны 7 кастрычніка 1879 года рашэннем гарадскога савета горада Кракава. Спачатку музей змяшчаўся ў дзвюх залах на другім паверсе кракаўскіх суконных радоў на цэнтральнай плошчы Рынак. Калекцыі музея памнажаліся дзякуючы шчодрым ахвяраванням грамадзян Кракава, якія ўключалі творы жывапісу, скульптуры, гравюры і мастацкага рамяства. Да музея далучаліся новыя аддзяленні ў гістарычных будынках, у прыватнасці ў кватэрах памерлых кракаўскіх мастакоў. У 1934 годзе было распачата будаўніцтва новага, сучаснага будынка музея. Першыя памяшканні былі перададзены ў карыстанне толькі ў 1970 годзе, будынак быў цалкам скончаны ў 1990 годзе. Да кракаўскага нацыянальнага музея належаць акрамя галоўнага будынка (Алея 3-га Мая, 1) наступныя філіялы:
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia