Нацыянальны рэестр фільмаў
Нацыяна́льны рэе́стр фі́льмаў (англ.: National Film Registry) — калекцыя фільмаў, абраных Нацыянальным саветам ЗША для захавання ў Бібліятэцы Кангрэса. Паўнамоцтвы савета, заснаванага паводле Нацыянальнага акта па захаванню фільмаў 1988 года[1], былі пацверджаны актамі Кангрэса 1992, 1996, 2005, 2008 і 2016 гадоў.[2][3][4][5] Крытэрыі выбару фільмаўКожны год савет дадае ў рэестр 25 «культурна, гістарычна ці эстэтычна значных фільмаў», дэманструючы дыяпазон і разнастайнасць амерыканскай кінаспадчыны.[6] Фільм атрымлівае права на ўключэнне ў рэестр праз 10 гадоў пасля яго першапачатковага выхаду.[7] На першы адбор у 1989 годзе грамадскасць вылучыла на разгляд амаль 1000 фільмаў. Затым члены савета распрацавалі індывідуальныя бюлетэні магчымых фільмаў для ўключэння.[6] З 1997 года прадстаўнікі грамадскасці маглі вылучаць на разгляд да 50 фільмаў у год.[8] Фільм не абавязкова павінен быць поўнаметражным і не абавязкова павінен быць паказаны ў кінатэатрах у традыцыйным сэнсе гэтага слова. Рэестр змяшчае кінахроніку, нямое кіно, студэнцкія фільмы, эксперыментальныя фільмы, кароткаметражкі, музычныя кліпы, фільмы, якія не ахоўваюцца аўтарскім правам або знаходзяцца ў вольным доступе, серыялы, хатняе кіно, дакументальныя, анімацыйныя і незалежныя фільмы. Станам на пачатак 2024 года ў рэестры налічваецца 875 фільмаў. Самы стары фільм у спісе — «Ньюаркскі атлет» (1891), а самыя новыя «12 гадоў рабства» (2013) і «20 футаў ад славы» (2013). Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia