Нацыянальны фонд тэхнічных нарматыўных прававых актаўНацыянальны фонд тэхнічных нарматыўных прававых актаў створаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2008 № 16. Нацыянальны фонд ТНПА фарміруецца і вядзецца Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь. Тэхнічнае абслугоўванне вядзення фонду ажыццяўляе навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі» (БелДІСС). Тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты падаюцца ў Нацыянальны фонд ТНПА ў адпаведнасці з пастановай Дзяржстандарта Беларусі ад 30.10.2007 № 55 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб патрабаваннях да прадастаўлення інфармацыі пра тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты» Крыніцамі камплектавання фонду ТНПА з’яўляюцца дзяржаўныя органы, якія зацвярджаюць тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты, рэгіянальныя і нацыянальныя арганізацыі па стандартызацыі. У рэгіёнах рэспублікі Нацыянальны фонд ТНПА прадстаўлены разгалінаванай сеткай інфармацыйных фондаў тэхнічных нарматыўных прававых актаў у тэрытарыяльных цэнтрах стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia