Нацыянальны футбольны стадыён (Мінск)

Нацыянальны футбольны стадыён
Месцазнаходжанне Вуліца Ванеева (Мінск)
Закладзены 2019
Хатняя каманда зборная Беларусі па футболе
Умяшчальнасць 33 000[1]
Памеры поля 105×68 м
Пакрыццё натуральнае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны футбольны стадыён — футбольны стадыён у Мінску, хатняя арэна для зборнай Беларусі па футболе.

Гісторыя

Будоўля стадыёна пачалася ў студзені 2019 года, калі мінскія ўлады за свой кошт сталі рыхтаваць будаўнічую пляцоўку і падводзіць камунікацыі да будучай арэны.

Далейшыя выдаткі ўзяў на сябе кітайскі бок — арэна стала падарункам для Беларусі ад Кітая. Праектаванне вялося па кітайскіх стандартах, будаўнічых нормах і тэхнічных умовах, на будоўлі працавалі кітайскія рабочыя і інжынеры, выкарыстоўвалася кітайская тэхніка[2].

Стадыён быў адкрыты 7 чэрвеня 2025 года.

Апісанне

Стадыён пабудаваны ў адпаведнасці з тэхнічнымі патрабаваннямі і стандартамі ФІФА і УЕФА. На двух’яруснай трыбуне і ў асобных ложах маецца 33 145 пасадачных месцаў, з любога месца адкрываецца бесперашкодны агляд.

Ўсталяваны сістэма арашэння газона для падтрымання аптымальнай вільготнасці, дрэнаж для адводу дажджавой вады, падагрэў глебы для прадухілення прамярзання і падземная вентыляцыя для рэгулявання мікраклімату[3].

Агульная плошча забудовы — каля 48 тысяч квадратных метраў (надземная частка — 42 тыс. м², падземная частка — 6 тыс. м²). Элементы фасада выкананы з вертыкальных алюмініевых панэляў, якія ствараюць візуальны эфект формы і колеру. Для заўзятараў і наведвальнікаў прадугледжана паркоўка на 307 машына-месцаў (151 ў падземным паркінгу і 20 для аўтобусаў).

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya