Нача (прыток Бабра)
На́ча — рака ў Крупскім і Барысаўскім раёнах Мінскай вобласці, правы прыток ракі Бобр (басейн Дняпра). НазваНазва балцкага паходжання. Нача — досыць шырока распаўсюджаная назва на тэрыторыі цяперашняй Беларусі (назва ў прытокаў нёманскай Дзітвы, Дзвіны, Бярэзіны, прыпяцкай Луніі). Таксама Нача — прыток дзвінскай ракі Обшы (у гэтую Начу ўцякаюць рэкі з балцкімі назвамі Рэкта, Вейна, Лебасціна, Вішанка — «Арэхавая», «Звілістая», «Павольная», «Плыткая»). Гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Nota, Notė, Notija, Notera[1], пруская *Nātangā (ад гэтага гідроніма назва прускага племя натангаў). Гэтыя назвы ад захаванага ў гідраніміі балцкага *nātā «цячэнне», якое з дапамогай пашыральніка -t- ад індаеўрапейскага *(s)na- «цячы»[2]. Ад яго таксама рачныя назвы Сноўка, Сноў . Назва Нача значыць «Плыткая (рака)». Назва звязаная з хуткасцю рачной плыні. ВодаапісаннеДаўжыня 80 км. Плошча вадазбору 526 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Прытокі — Таланка, Блудыня (леваруч), Каўпыніца (праваруч). Пачынаецца за 1 км на поўнач ад вёскі Баркі Халопеніцкага сельсавета Крупскага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне вёскі Вяляцічы Барысаўскага раёна. Даліна трапецападобная, у многіх месцах невыразная, шырынёй 1—1,5 км. Схілы спадзістыя (вышыня 4—6 м), у нізкай плыні ўмерана стромкія (да 10 м). Абалона двухбаковая, шырынёй 300—600 м, перасечаная меліярацыйнымі канавамі, болыпай часткай адкрытая. Рэчышча каналізаванае на працягу 28 км (ад вытоку да вёскі Вялікія Жаберычы), на астатнім працягу звілістае, шырынёй 5—10 м. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia