Нгуен Тхі Дзінь
Нгуен Тхі Дзінь (в’етн.: Nguyễn Thị Định; нар. 15 сакавіка 1920 — 26 жніўня 1992) — в’етнамская рэвалюцыянерка, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху Паўднёвага В’етнама. БіяграфіяНарадзілася 15 сакавіка 1920 года ў сялянскай сям’і ў суполцы Лыонгхоа (павет Зенгчом правінцыі Бенчэ, Паўднёвы В’етнам). У рэвалюцыйную барацьбу ўключылася ва ўзросце 18 гадоў. У 1939 годзе за ўдзел у нацыянальна-вызваленчым руху супраць французскага каланіялізму была арыштаваная і да 1943 года знаходзілася ў турме. Актыўна ўдзельнічала ў Жнівеньскай рэвалюцыі 1945 года, якая паклала канец В’етнамскай імперыі. У гады вайны Супраціву 1945—1954 гадоў знаходзілася на кіруючай працы ў асацыяцыі жанчын за выратаванне Радзімы і ў Нацыянальным Саюзе В’етнама (Льен-В’ет). У студзені 1960 года ўзначаліла штаб паўстання супраць урада прэзідэнта Нго Дзінь З’ема у роднай правінцыі Бенчэ, які стаў пачаткам партызанскай вайны ў дэльце Меконг[2]. З 1961 года — старшыня Саюза жанчын за вызваленне Паўднёвага В’етнама, намеснік галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі вызвалення Паўднёвага В’етнама. З 1964 года — член Прэзідыума ЦК Нацыянальнага Фронту вызвалення Паўднёвага В’етнама. Пасля заканчэння ў 1975 годзе В’етнамскай вайны і аб’яднання краіны працавала ў ЦК Камуністычнай партыі В’етнама. Стала першай жанчынай, якая атрымала воінскае званне генерал-маёра В’етнамскай народнай арміі. З 1987 года да канца жыцця выконвала абавязкі старшыні Нацыянальнага сходу (віцэ-прэзідэнта) Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia