Неандэрталь

Рака Дзюсель у месцы знаходкі неандэртальца

Неандерталь (ням.: Neandertal) — у асноўным неапрацаваная даліна на працягу адрэзка ракі Дзюсель на тэрыторыі, якая адносіцца да гарадоў Эркрат і Метман, прыкладна за 10 кіламетраў на ўсход ад Дзюсельдорфа. У 1856 годзе раён стаў вядомы дзякуючы знаходцы чэрапа аднаго з прадстаўніка роду чалавека, названага пазней неандэртальцам.

Паходжанне назвы

Даліна была названая ў гонар царкоўнага кампазітара і пастара Іаахіма Неандэра (з нямецкай мовы Neandertal літаральна перакладаецца як «даліна Неандэра»), які любіў гэтую, тады яшчэ меўшую форму цясніны, даліну і прысвяціў ёй некалькі сваіх песень.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya