Неатыянта клабучковая
Неатыя́нта клабучковая[1] (Neottianthe cucullata) — від кветкавых раслін з роду Неатыянта (Neottianthe) сямейства Архідныя. Батанічнае апісанне
Невялікая шматгадовая травяністая расліна з адзіночным шарападобным каранёвым клубнем. Сцябло тонкае, граністае, 10—25 см вышынёй, з двума лістамі пры яго аснове. Ніжні ліст эліптычны, верхні больш вузкі, ланцэтны. Кветкі дробныя, фіялетава-ружовыя, часам белыя. Суквецце — рыхлы, аднабокі[2] колас. Плод — каробачка Квітнее ў канцы ліпеня — пачатку жніўня. Размнажэнне насеннем[2]. АрэалУсход Сярэдняй Еўропы, Усходняя Еўропа, поўдзень Сібіры, Манголія, поўдзень Далёкага Усходу, Паўночны Кітай, Карэйскі паўвостраў, Японія[3]. АховаПад дзяржаўную ахову ў Беларусі ўзята ўпершыню ў 1964 г. Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993). Ахоўваецца ў Латвіі, Літве, Украіне і Польшчы. Уключана ў Дадатак II да Канвенцыі СІТЭС[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia