Небраскаўскі ўніверсітэт у Омасе
Небраскаўскі ўніверсітэт у Омасе (англ.: University of Nebraska Omaha) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Омаха ў штаце Небраска, ЗША. Агульная характарыстыкаЗаснаваны ў 1908 годзе выкладчыкамі прэсвітарыянскай духоўнай семінарыі ў Омасе як прыватны каледж, вучэльня першапачаткова была вядома як Омахскі ўніверсітэт. Першапачаткова прызначаны для забеспячэння хрысціянскай адукацыі, свабоднай ад царкоўнага кантролю, універсітэт служыў моцнай альтэрнатывай шматлікім рэлігійным установам горада. У цяперашні час ён прапануе больш за 200 праграм навучання ў 6 розных каледжах і мае больш за 60 падпараткаваных яму устаноў, размешчаных у 3 кампусах. Уваходзіць у сістэму Небраскаўскага ўніверсітэта. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia