Небраскаўскі ўніверсітэт у Лінкальне
Небраскаўскі ўніверсітэт у Лінкальне (англ.: University of Nebraska–Lincoln) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Лінкальн у штаце Небраска, ЗША. Агульная характарыстыкаСтвораная ў 1869 годзе заканадаўчым сходам штата, вучэльня была вядомая як Небраскаўскі ўніверсітэт да 1968 года, калі яна паглынула Омахскі ўніверсітэт, каб сфармаваць ўніверсітэцкую сістэму штата. Гэта старэйшы ўніверсітэт штата і флагманская ўстанова аднайменнай універсітэцкай сістэмы. Па дадзеных Нацыянальнага навуковага фонду ЗША ўніверсітэт выдаткаваў 320 мільёнаў долараў на даследаванні і распрацоўкі ў 2020 годзе. Ён лічыцца доктарскім універсітэтам з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. У трох кампусах («гарадскі», «усходні» і «інавацыйны») налічваеццца больш за 100 вучэбных будынкаў і навукова-даследчых устаноў. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia