Некананічныя біблейскія кнігіНе варта блытаць з Другакананічнымі кнігамі. Некананічныя біблейскія кнігі, або некананічныя кнігі Бібліі: 1) кнігі, у праваслаўі ўключаныя ў склад Святога Пісьма, уважаюцца карыснымі для чытання, але пазначаюцца зорачкай; 2) кнігі, якія не ўваходзяць у біблейскі канон большасці цэркваў і ўключаюцца ў канон толькі паасобных цэркваў. Дадаткі да кананічных кніг
Другая кніга Ездры, Трэцяя кніга Ездры, Кніга Тавіта, Юдзіф, Прамудрасць Саламона, Прамудрасць Ісуса Сірахава, Ліст Ераміі, Баруха, Макавеяў (1-я, 2-я, 3-я)Вышэйадзначаныя кнігі ў каталіцызме аднесены да другакананічных, у праваслаўі — да некананічных, а ў пратэстантызме і іўдаізме — да апокрыфаў. Трэцяя кніга Макавеяў і Трэцяя кніга Ездры уключаюцца ў склад Бібліі толькі ў праваслаўі. Псалом 151 уваходзіць толькі ў праваслаўны канон, але не выкарыстоўваецца ў богаслужэнні, хаця і прымыкае да ХХ кафізмы. Псалмы 152—155 уваходзяць у біблейскі канон і, адпаведна, у богаслужбовую практыку толькі ў Сіра-Якавіцкай Праваслаўнай Царкве, а астатнімі ўважаюцца за апокрыфы. Эфіопская Праваслаўная Царква ўключае гэтыя кнігі ў свой канон. Астатнімі хрысціянскімі цэрквамі яны ўважаюцца за апокрыфы. Эфіопская Праваслаўная Царква ўключае гэтую кнігу ў свой канон. Астатнімі хрысціянскімі цэрквамі яны ўважаюцца за апокрыфы. Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia