Новагалоўчыцкі сельсавет
Новагало́ўчыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Новыя Галоўчыцы. Утвораны 21 жніўня 1925 года як Галоўчыцкі сельсавет у складзе Капаткевіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Галоўчыцы. 5 верасня 1929 года перайменаваны ў Новагалоўчыцкі, цэнтр перанечены ў вёску Новыя Галоўчыцы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капаткевіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года па 12 лютага 1935 года ў Петрыкаўскім раёне. З 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Капаткевіцкага раёна з 25 снежня 1962 года ў складзе Петрыкаўскага раёна. 8 красавіка 1965 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Навасёлкаўскага сельсавета[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia