Новасібірскі метрапалітэн
Новасібірскі метрапалітэн (руск.: Новосибирский метрополитен) — хуткасная транспартная сістэма ў Новасібірску. Першы і адзіны ў Сібіры, чацвёрты і самы ўсходні метрапалітэн у Расіі. Агульныя звесткіПершы пускавы ўчастак з 5 станцый уведзены ў эксплуатацыю 28 снежня 1985 года, а адкрыты для пасажыраў 7 студзеня 1986 года. Дзяржынская лінія на працягу першых 20 гадоў (1987—2007) ажыццяўляла чоўнавы рух цягнікоў. Толькі з чэрвеня 2007 года стала магчымым арганізаваць абаротны рух. Па сукупнасці кліматычных умоў Новасібірскі метрапалітэн прэтэндуе на званне самага экстрэмальнага ў свеце, бо сярэднегадавая ізатэрма ў месцы яго геаграфічнага размяшчэння можа апускацца ніжэй за нуль. Тэхнічныя звесткі
Новасібірскі метрамостДаўжыня Новасібірскага метрамоста цераз раку Об разам з берагавымі эстакадамі — 2145 метраў (з іх 968 метраў — рэчышчавая частка). Найдаўжэйшы метрамост у свеце. Галерэя
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia