Маскоўскі метрапалітэн
Маскоўскі метрапалітэн (Дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства горада Масквы «Маскоўскі ордэна Леніна і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга метрапалітэн імя У. І. Леніна») — сістэма ліній метрапалітэна ў Маскве (Расія). Гэта другая паводле інтэнсіўнасці выкарыстання сістэма метро ў свеце, якая толькі нядаўна саступіла лідарства Такійскаму метрапалітэну. Гісторыя
АпісаннеСістэма ўключае 14 ліній, агульная працягласць складае каля 466,62 км, на якіх размешчаны 268 станцый (верасень 2024 г.). Інтэграваная з іншымі сістэмамі пазавулічнага транспарта, такімі як Маскоўская манарэйка і гарадская чыгунка. У звычайны працоўны дзень пасажыры здзяйсняюць 9,632 млн паездак (даныя на 2014), у сярэдні каляндарны дзень — 6,92 млн паездак. Усім лініям прысвоеныя назвы і кароткія абазначэнні, якія для ўсіх ліній уяўляюць сабою парадкавы нумар. Бо́льшая частка пуці і станцый знаходзіцца пад зямлёй, аднак ёсць і выключэнні. Так, Філёўская лінія мае доўгі наземны ўчастак ад станцыі «Студэнцкая» да станцыі «Кунцаўская» з 7 наземнымі станцыямі. Бутаўская лінія лёгкага метро на 2/3 праходзіць па паверхні, адзіная падземная станцыя на ёй — «Вуліца Старокачаловская». Наземныя ўчасткі таксама ёсць на Таганска-Краснапрэсненскай (наземная станцыя «Выхіна» і частка перагона «Тэкстыльшчыкі» — «Валгаградскі праспект»), на Арбацка-Пакроўскай (наземныя станцыі «Ізмайлаўская» і «Кунцаўская» (з 1965) і частка ліній, якія прымыкаюць да іх перагонаў. Акрамя Смаленскага метрамаста Філёўскай лініі, ёсць метрамасты праз Яўзу на Сакольніцкай лініі (паміж «Прэабражэнскай плошчай» і «Сакольніках»), на Замаскварэцкай (паміж «Аўтазавадской» і «Каломенскай»), і самы вядомы — крыты метрамост, на ніжнім ярусе якога размешчаная станцыя «Вараб’ёвы Горы». Гл. зыходныя даныя.
Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia