Новое время (газета)
«Новое время» — руская газета. Выдавалася ў 1868—1917 гадах у Пецярбургу. Да 234-га нумара ў 1869 годзе выходзіла 5 разоў у тыдзень, затым штодня. З 1881 года выходзілі 2 выданні — ранішняе і вячэрняе. З 1891 года выдаваўся штотыдневы ілюстраваны дадатак. Выдаўцы![]()
Гісторыя і зместПры Устралаве ў ліберальнай газеце «Новое время» была надрукаваная перадавіца, прысвечаная выхаду на рускай мове першага тома «Капіталу» Маркса (21 красавіка 1872 па ст. ст.). ![]() Пры А. С. Суворыне «Новое время» мела супярэчлівую рэпутацыю: з аднаго боку, гэта была вялікая газета «еўрапейскага тыпу», у ей друкаваліся найбольш падрабязныя замежныя навіны, аб’явы найбуйнейшых кампаній, падрабязная хроніка, некралогі вядомых дзеячаў. Сяброўскія сувязі з рэдакцыяй газеты і з Суворыным асабіста падтрымліваў Антон Чэхаў. З іншага боку, чым далей, тым больш у рускім ліберальным грамадстве складвалася рэпутацыя «Нового времени» як сервільнай, рэакцыйнай і беспрынцыповай газеты, а слова «нововременец» станавілася намінальным (шмат у чым гэта было звязана з журналісцкай дзейнасцю В. П. Бурэніна, з антысеміцкімі выступамі на старонках газеты ў сувязі са справай Дрэйфуса) і т. п. Адмоўна ўспрымалі газету і параўнальна апалітычныя рускія мадэрністы 1900-1910-х (з-за літаратурны пазіцыі Бурэніна), што не перашкодзіла многім з іх (Фёдар Салагуб, Міхаіл Кузмін, Георгій Іваноў) у 1914—1915 супрацоўнічаць у высокаганарарным часопісе «Лукамор’е» выдаваўся пры «Новом времени» . У 1901—1917 гады адным з вядучых публіцыстаў газеты быў Міхаіл Меньшыкаў. ![]() Газета была зачыненая бальшавікамі на другі дзень пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, 26 кастрычніка (8 лістапада) 1917. З 1921 да пачатку 1930-х гадоў сын Суворына, Міхаіл Аляксеевіч, выдаваў аднайменную газету ў Бялградзе. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia