Новыя сілы (групоўка)
Новыя сілы[заўв 1] (фр.: Forces nouvelles) — кааліцыя ўзброеных груповак, якая дзейнічала ў Кот-д’Івуары ў гады Першай і Другой Івуарыйскіх войн. Змагалася супраць сіл прэзідэнта Ларана Гбагбо. Гісторыя19 верасня 2002 года на поўначы Кот-д’Івуар ўспыхвае ўзброенае паўстанне. Касцяком мяцежнікаў сталі звольненыя вайскоўцы. Іх кіраўніком быў Рабер Геі, але ён загінуў у першы дзень выступлення. Новым лідарам стаў Гіём Саро. Ён аб’яднаў антыўрадавых баевікоў у арганізацыю «Патрыятычныя сілы», якая ў снежні таго ж года разам з іншымі апазіцыйнымі групоўкамі стане часткай кааліцыі «Новыя сілы». Паўстанцы захапілі ўвесь поўнач краіны, але былі прыпынены французскімі войскамі, якія разам з міратворцамі ААН размясціліся ўздоўж фронту. Да 2007 годзе «Новыя сілы» кантралявалі 60 % тэрыторыі дзяржавы (193 000 км²). Мяцежнікі захавалі за сабой паўночны раёны нават пасля падпісання мірнага пагаднення[2] У 2010—2011 годзе, на фоне спрэчкі вакол выніку прэзідэнцкіх выбараў, ваенны канфлікт успыхвае зноў. «Новыя сілы» разам з партыяй «Аб’яднанне рэспубліканцаў», заручыўшыся ваеннай дапамогай Францыі і Украіны, атрымалі перамогу ў супрацьстаянні з уладамі. Пасля вайны многія паўстанцы былі інтэграваны ў івуарыйскую армію. У студзені 2017 года ветэраны «Новых сіл» у шэрагах войска паднялі мяцеж, патрабуючы паляпшэння ўмоў жыцця і павышэння аплаты працы[3]. СкладКааліцыя аб’яднала ўзброеныя атрады такіх палітычны партый як Патрыятычны рух Кот-д’Івуара, Івуарыйскі рух Вялікага Захаду і Рух за справядлівасць і мір. У шэрагах паўстанцаў дзейнічалі прадстаўнікі народаў малінка, сенуфа, лобі, дзьюла[4][5]. КамандаваннеНачальнікам штаба прызначаны генерал Сумайла Бакаёка, а яго намеснікам — Ісіяка Уатара[6]. ЗанаваннеВойскі паўстанцаў былі разбіты на дзесяць зон, названых па адпаведным дэпартаментам[7]:
У пачатку паўстання зоны «Новых сіл» былі перададзены ў вядзенне аператыўных камандуючых (АК), а затым — у вядзенне занальных камандзіраў (камзанаў). Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia