Узброеныя сілы Кот-д’Івуара
Узброеныя сілы Кот-д’Івуара, УС Кот-д’Івуара (фр.: Force Republicaines de Cote d'Ivoire) — ваенная арганізацыя Кот-д’Івуара, якая заклікана абараняць суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць краіны. Узброеныя сілы Кот-д’Івуара камплектуюцца на прызыўной і кантрактнай аснове асобамі мужчынскага і жаночага полу прызыўнога ўзросту з 18 да 25 гадоў. Магчыма добраахвотнае праходжанне кантрактнай службы для былых баевікоў узросту ад 22 да 29 гадоў. Агульная колькасць УС Кот-д’Івуара на 2017 год складала 22 000 чалавек. У рэзерве знаходзіліся 12 000. ГісторыяУзброеныя сілы Кот-д’Івуара з’яўляюцца пераемнікам каланіяльных узброеных сіл Французскай Заходняй Афрыкі. У мірны перыяд у каланіяльнай арміі служыла каля 10 000 івуарыйцаў. Падчас Першай сусветнай колькасць івуарыйскіх сіл была павялічана да 20 000, у Другой сусветнай — да 30 000. 7 жніўня 1960 года Кот-д’Івуар стаў незалежным. У красавіку 1961 года ўрад падпісаў пагадненне аб тэхнічным ваенным супрацоўніцтве з Францыяй, якое вымусіла апошняю аказаць дапамогу ў фарміраванні нацыянальнай арміі. Дакумент таксама санкцыянаваў пастаянную прысутнасць французскіх войск у краіне і абавязваў Францыю аказаць ваенную дапамогу ў выпадку знешняй агрэсіі або буйных унутраных беспарадкаў. Да канца 1962 года УС Кот-д’Івуара налічвалі 5000 салдат і афіцэраў. Большасць раней служылі ў розных французскіх каланіяльных падраздзяленнях. Тады на ўзбраенні знаходзілася вельмі састарэлая тэхніка, падораная Францыяй. Узброеныя сілы мелі два манаплана Max Holste Broussard, адзін грузавы самалёт Douglas DC-3, пятнаццаць браніраваных аўтамабіляў M8 Greyhound і падводную лодку класа SC-497. Была ўведзена воінская павіннасць, аднак вялікая колькасць добраахвотнікаў і нізкія працоўныя рэсурсы прывялі да таго, што яна ўжывалася толькі выбарачна. З пачатку 70-х ва ўзброеных сілах намеціўся ўздым. Састарэлае ўзбраенне было заменена больш сучасным, у арміі з’явіліся танкі, павялічылася колькасць ваенных караблёў і наземнай тэхнікі, створаны артылерыйскія і супрацьпаветраныя падраздзяленні. Таксама прыкметна ўзраслі выдаткі на абарону. Да канца 80-х колькасць узброеных сіл склала 14 920 чалавек. У 1999 годзе генерал Рабер Геі здзейсніў пераварот. У краіне была ўсталяваная вайсковая дыктатура. Ваенныя пратрымаліся ва ўладзе ўсяго год. У 2002 годзе пачынаецца грамадзянская вайна. Частка вайскоўцаў, незадаволеная ўрадам, прымыкае да паўстанцкіх сіл. Аднак большасць ваенных застаюцца лаяльнымі да ўлады. Падчас канфлікту ўзброеныя сілы атрымлівалі новае ўзбраенне, якія пастаўляліся з Усходняй Еўропы. Дзякуючы гэтаму, УС не толькі набываюць баявы вопыт, але і абнаўляюць свае ваенныя арсеналы. У 2004 годзе, падчас бамбёжак пазіцый мяцежнікаў, ВПС Кот-д’Івуар па памылцы атакавалі французскія міратворчыя сілы. У выніку, паміж Францыяй і ўрадавай арміяй адбываецца кароткі канфлікт. Падчас другой грамадзянскай вайны УС таксама знаходзяцца на баку ўрада. СкладУС Кот-д’Івуара складаюцца з Нацыянальнай арміі, Нацыянальных ваенна-марскіх сіл, Ваенна-паветраных сіл, Прэзідэнцкай гвардыі. Армія, паветраныя і марскія сілы з’яўляюцца асноўнымі відамі ўзброеных сілаў, а прэзідэнцкая гвардыя — дапаможным. УзбраеннеКот-д’Івуар закупляе ўзбраенне ў ЗША, Расіі, Румыніі, Францыі, Швецыі, Беларусі і Балгарыі. Узброеныя сілы маюць 15 танкаў (10 Т-55 і 5 AMX-13), каля 100 бронемашын рознага тыпу (13 БРДМ-2, 20 Panhard AML, 12 VAB, 13 БМП-1, 3 БМП-2, 5 БТР −80, 16 Panhard M3, 7 Panhard ERC, 8 МБТС «Кайман»[1] і інш.), 27 артылерыйскіх і зенітных установак (10 ЗУ-23/02, 6 БМ-21 «Град», 4 Bofors L/60, 3 ПМ-43), 2 транспартных самалётаў (1 Boeing 727, 1 Gulfstream IV), 1 штурмавік (Dornier Alpha Jet), 5 верталётаў (2 Alouette III, 1 AS365 Dauphin, 1 SA330 Puma, 1 AW139). Воінскія званніБудучы былой калоніяй Францыі, Кот-д’Івуар запазычыў структуру званняў, аналагічную структуры Францыі.
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia