Новыя часы (фільм)
«Но́выя часы́» (англ.: Modern Times) — амерыканская сацыяльная трагікамедыя 1936 года, напісаная і знятая Чарлі Чапліным, у якой яго культавы персанаж Маленькі Бадзяга, змагаецца за выжыванне ў сучасным індустрыяльным свеце. Апошні фільм, у якім Чарлі Чаплін паўстае ў вобразе Маленькага Бадзягі. Прэм'ера 5 лютага 1936 года. Гэта быў адзін з першых 25 фільмаў, адабраных Бібліятэкай Кангрэса для захавання ў Нацыянальным рэестры фільмаў ЗША з-за таго, што ён «культурна, гістарычна або эстэтычна значны».[3] Станам на люты 2024 года фільм займаў 48 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў IMDb. СюжэтМаленькі Бадзяга ператварыўся ў аднаго з мільёнаў працоўных. Спачатку ён вар'яцее ад манатоннай працы на канвееры, потым яго выкарыстоўваюць як паддоследную мыш, выпрабоўваючы машыну для кармлення рабочых. У гэтым свеце ён знаходзіць сабе кампаньёна - дзяўчыну, бацька якой быў забіты падчас забастоўкі. Абодва яны - адзінокія жывыя душы ў свеце машын. У ролях
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia