Новы Свет (Шырокаўскі сельсавет)
Новы Свет — былы пасёлак у Шырокаўскам сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (14 сем'яў) пераселены ў чыстыя месцы. На поўначы мяжуе з лесам. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 20 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 30 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа поўдні меліярацыйны канал. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з двух кароткіх, паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаваных драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе ў Ліпскім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia