Ну, пачакай!
Ну, пачакай! (руск.: Ну, погоди!) — савецкі, а пасля — расійскі мультыплікацыйны серыял пра Воўка і Зайца, які здымаўся на кінастудыі «Саюзмультфільм» (1969—1993). Коратка паноўлены (19 і 20 серыі) на студыі «Крыстмас Філмз» (2005—2006). ТэматыкаАсноўныя персанажы мультфільма — Воўк (агучаны Анатолем Папанавым) і Заяц (агучаны Кларай Румянавай ). Акрамя гэтых персанажаў сустракаюцца таксама эпізадычныя — бегемот (у розных серыях і розных вобразах), свіння (1, 5, 8 серыі), кот-штукар (2, 9, 11 серыі), мядзведзі-міліцыянеры (1, 5 серыі) і іншыя. ВыпускіДзеянне серыяла адбываецца, як правіла, у грамадскіх месцах і адлюстроўвае характэрныя прыкметы савецкай сацыяльнай прасторы. Дзеянне кожнай з серый адбываецца ў вядомых дэкарацыях нейкай савецкай інстытуцыі: парк культуры і адпачынку, пляж, крама, метро, музей, гарадскі стадыён, цырк, калгас і так далей[1][2]. Часцей за ўсё гэта месцы грамадскага адпачынку: адпачынак на пляжы мы бачым у першым і шаснаццатым выпуску, спартыўныя гульні — у чацвёртым, шостым i трынаццатым, адпачынак у парку — у другім, круіз на цеплаходзе — у сёмым, у трэцім, шостым і восьмым выпусках мы бачым такія віды загараднага адпачынку, як паездка ў вёску ці на турбазу, у дзявятым — прагляд тэлевізара, у другім, адзінаццатым, чатырнаццатым і пятнаццатым, адпаведна канцэрт, цыркавое выступленне, музейную экскурсію і навукова-тэхнічную выстаўку і зноў канцэрт[3]. Усе разам гэтыя эпізоды даюць шырокую панараму жыцця простага чалавека часоў Брэжнева[2]. Кожны выпуск пачынаецца з кадра з назвай студыі, за якім ідзе пралог: асобны невялікі сюжэт, у канцы якога так ці іначай гучыць фраза «Ну, пачакай!». Пасля гэтага на экране з’яўляецца назва серыяла і нумар выпуску і ідуць цітры, выкананыя без мультыплікацыі (утрымліваюць толькі тэкст). У час цітраў гучыць кампазіцыя «Водныя лыжы» (венг.: Vízisí) венгерскага кампазітара Тамаша Дзеака у выкананні венгерскага вакальнага ансамбля «Гармонія» (венг.: Harmónia) і танцавальнага аркестра венгерскага радыё (венг.: Magyar Rádió Tánczenekara)[4]. Астатні час займае асноўны сюжэт выпуску, таксама завяршаецца фразай «Ну, пачакай!». МузыкаМузычнае афармленне мультфільма прадстаўлена знакамітымі савецкімі і замежнымі песнямі і інструментальнымі мелодыямі, сярод якіх сустракаюцца як выпушчаныя раней, так і ўзятыя з фондаў або запісаныя адмыслова для мультфільма[5]. Спіс выпускаўПрэм’ера першага выпуску мультфільма адбылася 1 ліпеня 1969 года. Станам на 2008 год знята 20 выпускаў:
Абмежаванні паказуУ канцы жніўня 2012 года, у сувязі з прыняццем закона «Аб абароне дзяцей ад інфармацыі, якая наносіць шкоду іх здароўю і развіццю», у Расіі пачалося абмеркаванне, што мультсерыял можа быць аднесены да катэгорыі «для дарослых» і адпаведна з 1 верасня 2012 расійскія тэлеканалы змогуць паказваць яго толькі пасля 23 гадзін[6]. Прычынай таму сталі сцэны з мультфільма, якія тлумачацца як гвалтоўныя. Звязаныя праектыВобразы герояў серыяла змясцілі ў электронную кішэнную гульню «Ну, пачакай!». З 2002 па 2010 год фірма «1С-СофтКлаб» выпусціла серыю камп’ютарных гульняў «Ну, пачакай!»:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia