Мультыплікацыя
Мультыплікацыя, таксама анімацыя[1] (ад па-лацінску: multiplicatio — памнажэнне, павелічэнне, узрастанне, размнажэнне) — від кінамастацтва, творы якога ствараюцца шляхам здымання паслядоўных рухаў намаляваных (графічная мультыплікацыя) або аб’ёмных (аб’ёмная мультыплікацыя) аб’ектаў. Гэтыя творы называюць анімацыйнымі або мультыплікацыйнымі фільмамі (мультфільмамі). Першыя намаляваныя фільмы былі выдадзеныя ў 1908 годзе ў Францыі, аб’ёмны — у 1911 ў Расіі. Тэхнічны прынцып аб’ёмнай анімацыі адкрыў У. А. Старэвіч ў 1911 г. ЭтымалогіяТэрмін «анімацыя» мае шырокую сферу прафесійнага ўжывання ў свеце і ў асобных рэгіёнах па традыцыі вызначаецца iншымi сінонімамі. Напрыклад, у рускай мове (у СССР і ў Расіі) на працягу доўгага часу была агульнапрынятай назва «мультыплікацыя», якая ў большай ступені адпавядала маляванаму кіно, дзе анімацыя (мультыплікат, ілюзія руху) ствараецца з дапамогай размнажэння і фазоўкі малюнка (перамалёўкі персанажа ў паслядоўных фазах руху)[2]. Гісторыя![]() Гісторыя анімацыі пачалася задоўга да развіцця кінематаграфіі. Людзі, верагодна, спрабавалі адлюстраваць рух яшчэ ў палеаліце. Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia