Нэла Сяргееўна Парамонава
Нэла Сяргееўна Парамонава (нар. 9 жніўня 1955, Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі ўрач-педыятр. Доктар медыцынскіх навук (2010), прафесар (2010). Старшыня Гродзенскіх абласных аддзяленняў грамадскай экалагічнай арганізацыі «Беларускі зялёны крыж» і грамадскага аб’яднання «Беларускі камітэт „Дзеці Чарнобыля“». БіяграфіяСкончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1978; аспірантура, 1983). Выкладала ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1978 года, педыятрычны факультэт, 2-я кафедра дзіцячых хвароб, прафесар, з 2004 года — загадчык кафедры; у 1999—2004 гадах — загадчык кафедры педыятрыі № 1, у 2004—2006 гадах — дэкан педыятрычнага факультэта). Навуковыя інтарэсы: стан здароўя дзяцей у сучасных экалагічных умовах. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia